У перыяд Вялікай Айчыннай вайны сетка ўстаноў адукацыі раёна была амаль цалкам знішчана, аднак пасля вызвалення Бялыніччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, нягледзячы на матэрыяльныя цяжкасці, хуткімі тэмпамі пачалося яе аднаўленне. Варта сказаць, што 1 верасня 1944 года ў раёне дзейнічалі ўжо сярэдняя, 10 сямігадовых і 75 пачатковых школ, дзе працавалі 267 настаўнікаў, з якіх 80 былых франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў. |