|
Краса маёй краіны роднай – Свабодалюбны мой народ! Супраць фашысцкай банды зброднай Ты мужна рушыў у паход. Да ратных подзвігаў прывычны І загартованы ў баях, Ты ўстаў, жывы і гераічны, На ўсіх дарогах і шляхах. Пятро Глебка
Сярод шматлікіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца аддзелам абслугоўвання і інфармацыі чытачоў Бялыніцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, з пачатку года прасочваецца адна галоўная тэма: 65- годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта не проста свята, а дзень памяці загінуўшых, дзень перамогі над фашызмам, дзень сапраўды са слязамі на вачах, слязамі радасці і горычы страт.
Увесь гэты час беларускі народ свята захоўвае памяць герояў, вядомых і невядомых салдат – тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы. Даглядаюцца і ўпарадкоўваюцца брацкія магілы і мясціны былых баёў. З вялікай пашанай ставіцца народ да ветэранаў вайны, якія на сваіх плячах вынеслі ўвесь цяжар тых жудасных дзён. Памяць пра вайну і Вялікую Перамогу жыве, натхняе, вучыць і будзе вучыць новыя пакаленні, як трэба любіць і абараняць Радзіму.
З гэтай нагоды ў нашай бібліятэцы аформлена кніжная выстава – экспазіцыя “65 – ГОДДЗЮ ПЕРАМОГІ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА” з раздзеламі: “Славім вялікі подзвіг”, “Беларускі рубеж”, “У полымі партызанскай вайны”, “І мастацтва ваявала...”, “Старонкі гэтых кніг – гісторыя вайны”.
Яе мэта – абудзіць цікавасць да гісторыі нашай Радзімы, выхаваць пачуццё гонару за гераічнае мінулае , выклікаць імкненне больш даведацца пра гэты перыяд гісторыі, а таксама пазнаёміцца з літаратурай, якая маецца ў фондах бібліятэкі па дадзенай тэматыцы.
На выставе - экспазіцыі прадстаўлены экспанаты часоў Вялікай Айчыннай вайны з асабістай калекцыі мясцовага жыхара - Вячаслава Мікалаевіча Грыбайлава. Каля выстаўкі – экспазіцыі звяртае на сябе ўвагу шынель салдацкая часоў Вялікай Айчыннай вайны, асаблівую цікавасць ў прысутных выклікаюць рэчы - сумка палявая, у якой знаходзяцца рэчы, якія звычайна меў пры сабе афіцэр, рэчмяшок салдацкі, фляшка, кацялок, таксама можна патрымаць у руках ваенную каску, пілотку, гімнасцёрку салдацкую, спыніць свой позірк на ордэнах і медалях герояў мінулай вайны. І
нтэр’ер бібліятэкі дапаўняюць арыгіналы пісьмаў - падзяк за сумленную службу на карысць Радзімы, датаваныя 1946 – 47 гадамі, газеты “ПРАВДА” /ад 9-10 мая 1945/, фотаздымкі ветэранаў, рэканструкцый баёў Вялікай Айчыннай.
На кніжных паліцах размешчаны не толькі кнігі аб Вялікай Айчыннай вайне, але і выданні цэнтральнай бібліятэкі: буклеты “История Великой Отечественной... 1941-1945 : викторина”, “Гонар і слава зямлі Бялыніцкай”, альбомы “Застаўся ў сэрцы вечны след вайны” /да 65 – годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне/, метадычныя рэкамендацыі “Во имя жизни в память о героях” і інш.
|